Home

Рэклама

Наладка
Ліс 2009   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30

wikipedia

Posted on 2009.11.22 at 08:50
Мая штогадовая статыстыка на тэмат росту колькасьці артыкулаў у розных сэгмэнтах вікіпэдыі. Гэта здаецца першы год калі прырост колькасьці дастаткова выразны у беларускім сэгмэнце. Але нажаль велічыня й якасць прымушаюць чакаць лепшых часоў.

моваколькасць у 2007колькасць у 2008колькасць у 2009% прыросту за 2008 год% прыросту за 2009 год
Ангельская2 066 7452 564 3423,100,8442421
Нямецкая657 797807 315982,6062222
Французкая574 940708 468876,9212324
Польская436 167539 172652,2192321
Японьская428 627523 185632,8032221
Італьянская 360 000498 418627,5633826
Галяндская374 234480 718571,9462819
Гішпаньская292 918401 835531,5893732
Партугальская327 223429 278521,8983121
Расейская 210 774318 383457,0035144
Швэцкая257 557292 219336,9271315
Фіньская137 481 179 327221,8663023
Каталёньская84 473132 768210,7035759
Украіньская75 810127 206176,5266839
Эспіранто90 376104 447121,5571616
Лацінская16 03922 81932,8544245
Беларуская7 85812 69822,2676175


тут паданы колькасьць артыкулаў у розныя гады, і прырост колькасьці артыкулаў у параўнані з мінулым годам.

EUSSR

Posted on 2009.11.20 at 17:16
у гэтым месяцы было шмат было розных паважных падзеяў, але за эпідэміяй грыпа была незаўважана галоўная. ЭЗ з саюзу незалежных дзяржаў ператварыўся ў чарговаю Эўрапейскую Імперыю, з адзінымі грашыма, адзінае знешняе палітыкаю. Зараз нават ня трэба згоды нейкае краіны каб вырашаць яе ўнутраняе праблемы, а дастаткова галасоў 55% дэпутатаў. Ня так шмат год прайшло з таго часу, як развалілася нейкае падобнае абяднаньне. Мае спачуваньня усім сябрам, якія ў ёй будуць жыць...

Я тут кожную раніцу хаджу на вучобу, перахаджу праз гэты пераход, каля гэтага дома...
Цуд што палілася чырвонае сьвятло для машын, і ніхто не перахадзіў дарогу. І вялізарнейшы цуд, што ніхто не загінуў...

. . .

Posted on 2009.09.27 at 15:53
6 гадоў...

Хоць кніга ўжо й старая, але ўдалася пачытаць яе толькі зараз. І вот што я пра яе думаю:

- першае дзьве часткі, перагружаны імёнамі, падзеямі, датамі спасылкамі на крыніцы. Адразу бачна, што аўтар быў абмежаваны рамкамі аб'ёму кнігі, а хацелася прывесьці як магчыма больш доказаў. Але ўжо пра падзеі Любленскае Уніі і далей чытаецца дастаткова лёгка.

- у кнігі шмат адказаў на ранейшую крытыку. У першаю чаргу, якая была на кнігу "Па слядах аднаго міфу". У тым ліку, Ермаловіч спасылаецца й на архіялягічныя дасьледаваньні.

- ёсць шмат момантаў якія магчыма трактаваць як заўгодна, і дастаткова часта можна была знайсці іншае тлумачэньне тым ці іншым падзеям (нават у рамах тэорыі Ермаловіча), але! Гэта не галоўнае! Аўтар прыводзіць вельмі шмат спасылак зь якімі вельмі цяжка спрэчацца, якія значаць менавіта тое, што значаць. І якія ламаюць проста ў шчэнт теорыі шматлікіх гісторыкаў, такіх як напрыклад Латышонак.

Хоць ў працах Мікалая Ермаловіча шмат недакладнасьцей і няяснасьцей, але шчыра кажучы гэта найбольш лагічная й не супярэчлівая праца, з усіх якія мне давялося чытаць, па гісторыі Беларусі й яе дзяржаўнасьці...

Я вярнуўся

Posted on 2009.09.17 at 21:32
Цяпер грае: Arakain - Prázdnej kout | Powered by Last.fm
Але уражаньне пра мае вандроўкі будуць пазьней!

Гіганцкі скандал на блогах LiveJournal.com разгарэўся вакол публікацыі Тацяны Елавой, што піша пад нікам Zmagarka. [info]zmagarka размясціла відэа, знятае чачэнскімі партызанамі ў 1999 годзе, на пачатку Другой чачэнскай вайны. На ім бязлітасны аператар фіксуе, як пераразаюць горла юным расійскім палонным. Відэа мела на мэце запалохаць федэральныя войскі. Гэты ролік фігураваў у Нэце і раней. Яго выкарыстоўваў у адным са сваіх фільмаў беларускі рэжысёр Юры Хашчавацкі. Аднак для маладога пакалення расейцаў, якія выраслі на стэрыльна-пераможных рэляцыях ТВ пуцінскага часу, відэа сталася шокам.

далей чытаць тут

Магістэрская праца.

Posted on 2009.07.23 at 19:03
Цяпер грае: :B:N: - Жыве ROCK'N'ROLL! | Powered by Last.fm
Вырашыў пачаць працаваць над магістэрскаю працаю. Доўга шукаць прамотара ня трэба было. Паразмаўлялі. Даў мне кнігу на пачатак для ўводзінаў у тэму. Учора пачаў чытаць. Шмат хто не чытае прадмову, але я люблю чытаць, асабіста, калі кніга цяжкая для зразуменьня. Чытаю значыць прадмову:
"..я паспрабаваў напісаць кнігу зразумелую для аспірантаў..", трохі далей "..але таксама спрабаваў застацца на высокім узроўні паданае інфармацыі..". "Добры пачатак, гэта значыць што не для кожнага аспіранта кніга" - падумаў я. Потым яшчэ трохі паразважаў і вось да якое высновы я прыйшоў. Квантавую мэханіку павіны выкладаць у школе. Я сур'ёзна. Ня ў кожнае школе канешне, спецыялізаваных, і таксама спецыялізаваных класах, але яшчэ ў школе. Квантавая мэханіка не мае нейкіх сапраўды цяжкіх фармалізмаў, і апарат матэматычны яе не катастрафічны. Адзінае, што павінна прыйсьці зразуменьня некаторых рэчаў, якія маладому розуму пазбаўленаму нейкіх стэаратыпаў будзе шмат лягчэй зразумець, чым потым студэнту ў 20 год. А нагрузка ў школах, прынамсі калі я вучыўся - была вельмі маленькая. Няма сэнсу па тыдню лічыць квадратовых раўнаньняў у сярэдняе школе, я памятаю засынаў, ды й большасць гэамэтрыі нідзе ніколі не выкарыстоўваецца, а паняцьця апэратара й найпростшыя дыфэрэнцыяная раўнаньні было бы варта даваць у школе. Ці падзеляе хто мае думкі?

Мова

Posted on 2009.07.22 at 14:32
Усё больш і больш сяброў у стужке ЖД пішуць па-расейску, хоць першапачаткові пісалі па-беларуску.. :-(

Пагромы ў Парыжу

Posted on 2009.07.14 at 17:18
Мусульмане зноў грамяць Парыж, у гэтым годзе перад нацыянальным сьвятам было спалена 300 машынаў, і арыштована больш за 240 пагромшчыкаў, перад гэтым 3 дні ішлі вулічные баі ў горадзе Фірміні. Чаго ім на радзіме не жылося?!

Дзіўныя справы

Posted on 2009.07.11 at 19:17
Цяпер грае: Сектор Газа - Туман | Powered by Last.fm
Шчыра кажучы шмат якія працэсы мяне вельмі зьдзіўляюць, я не разумею іх істоту, напрыклад упадак хрысьціянства ў Эропе. Здаецца гэта зьвязана з рацыянальнасцю грамадства, навука здаецца навучыла верыць толькі ў тое, што можна праверыць, памацаць і гэтак далей, але пераважная большасць так званых атэістаў вераць у гараскопы, чараўніц і розныя іншыя дзівоты, якія можна праверыць так сама як існаваньне Бога.

Шыхтовыя каманды па-беларуску

Posted on 2009.06.30 at 17:06
Цяпер грае: AC/DC - Big Jack | Powered by Last.fm
можа й баян, але...

Становись -- Зборка
Ровняйсь -- Раўнуй
Смирно -- Зважай
Вольно -- Спавель
Отставить -- Пакінь
Внимание -- Увага
Заправиться -- Рыштунак да ладу

далей )

Вылдяляюць..

Posted on 2009.06.29 at 00:40
Цяпер грае: AC/DC - Smash 'n' Grab | Powered by Last.fm
Патрохі пачалі выдляць мяне. Шяыра кажучы ў мяне апошнім часам у мяне трохі зьмяніліся арыенціры ў жыцьці. Ня бачу сэнса пісаць нешта, што напэўна нікому не цікава. Часамі хочацца напісаць пра нейкія палітычныя падзеі, пратэсты, ці яшчэ нешта. Але неяк я апошнім часам не вельмі ўглуюбляюся ў сутнасць гэтых праблемаў. Можа канешне й пройдзе, а пакуль што вось толькі так...

Песняры

Posted on 2009.06.18 at 00:21


вельмі буду ўдзячны, таму, хто пачастуе мр3 гэтае песенкі :-)

ЗЫ. Знаўшоў! дзякуй усім!

Posted on 2009.06.14 at 10:44
Нешта адчуваю сябе чужынцам :-(

Muslim Demographics

Posted on 2009.05.03 at 10:47

Рэкляма

Posted on 2009.04.30 at 19:13
Ужо даўно хацеў зрабіць рэкляму свайму факультэту, шчыра кажучы ўзровень тутай значна вышэйшы за БГУшны, а народу вучыцца вельмі мала, і ў асноўным гэта мяйсцовыя, 100-200 км ад горада найдалей. Ня гледзячы на тое, што гэта адзіны ў Польшчы ўніверсытэт дзе займаюцца "квантаваю гравітацыяю", ня гледзячы на тое, што гэта працаўнікі ўніверсытэту зрабілі "Ўрацлаўскую групу нейтрыноваю" - якая праводзіць рыяльныя дасьледваваньні й зьяўляецца адной з вядучых у Эўропе, жадаючых вучыцца з Варшавы й з інных мясцін, нешта не назіраецца, нажаль, вельмі крыўдна..

Магчыма гэта зьвязана яшчэ з тым, што калі выбіраеш мейсца куды ісьці на першы курс, мала думаеш аб тым чым хочаш і чым будзеш займацца далей, ну й разважаюць у іншых катэгорыях. Было бы клёва калі бы сюды прыезджалі вучыцца беларусы, а потым падымалі ўзровень у сябе дома.

Распавяду трохі пра факультэт. У Польшчы трохі іншая сыстэма падзелу чым у нас. Факультэт звычайна дзкліцца на інстытуты. У нас гэта Інстытут Тэарэтычнае Фізікі, Інстытут Даследавательскае Фізікі й Інстытут Астраноміі. Узровень нашых даследчыкаў вельмі параўнальны з узроўнем БДУ, з астраномамі ня меў ніякага дачыненьня, а вось тэарэтыкі сапраўды вельмі добрыя. Потым ідзе падзел па катэдрах: у нас гэта - "Катэдра квантавае гравітацыі й фундаментальных узаемадзеяньняў", "Катэдра частак элементарных", на якое асноўны кірунак дасьледаваньняў нейтрына й QCD, гэта две галоўных катэдры, дзе працуюць найбольш амбіцыёзныя навукоўцы, потым ідуць: "Катэдра матэматычных мэтадаў", "Катэдра Тэорыі поля", "Катэдра нелінёвае дынамікі й складаных сістэмаў" і "Катэдра статэстычнае фізікі". Людзі якія працуюць, сапраўды разбіраюцца ў тых рэчах, і да іх можна падыходзіць з любымі пытаньнямі, ня толькі па іх выкладах.

Нешта ня ведаю як можна аб'ектыўна паказаць узровень.

Zeitgeist (дух часу)

Posted on 2009.04.09 at 16:54
Атрымалася знайсьці час паглядзець гэты шумны фільм. Пасьля першае часткі я сапраўды аб нечым задумаваўся, паважна разважаў: пра некаторыя рэчы я проста ня ведаў, і нічога ня мог пра іх сказаць, пра некаторыя ніколі ня думаў. Але шмат чаго выглядала дастаткова сэнсоўна, але...

Паглядзеўшы другую частку, перастаў сур'ёзна ставіцца да першае. Аўтар там альбо паказвае свае глупства, альбо ўмысна хлусіць. Такое адчуваньне, што ён жыве на іншае планеце. Пра яго ідэі пабудаваць камунізм на зямлі й разважаньні пра алтэрнатыўную энэргетыку - наогул маўчу, бо гэта жах...

Рамашэўска: Лёс "Белсату" пад пытаннем

Posted on 2009.03.17 at 23:51
Цяпер грае: Aleš Brichta - Nonstop bar | Powered by Last.fm
Былая дырэктарка "Белсату" паведаміла, што яе звольнілі за некалькі дзён да падпісання дамовы аб фінансаванні.

- Гэта было абсалютна нечакана для мяне. Я даведалася, калі начальнік аддзела кадраў прынёс мне загад, па якім з 18-га сакавіка мяне вызваляюць ад выканання абавязкаў.

- Вы казалі, што "Белсат" - гэта ваш аўтарскі праект?

- Так гэта мой аўтарскі праект, бо я гэта прыдумала. Раней ніхто не мог нават уявіць, што можна зрабіць незалежнае тэлебачанне для Беларусі. Я першая пра гэта сказала. Раней лічылася, што гэта немагчыма. Гэта не значыць, што я гэта зрабіла. Гэта рабіла цэлая каманда, больш за 100 чалавек, без якіх канала не было б.

- Ці значыць гэта, што нехта з каманды можа сыйсці з канала?

- Я спадзяюся, што ніхто не будзе сыходзіць. Што канал будзе далей існаваць. Мая пасада - гэта мая пасада. Гэта не самае важнае. Самае важнае, каб існаваў канал. Я хачу, каб ніхто не сыходзіў, тады я вярнуся.

- Ці пад пытаннем зараз лёс "Белсату"?

- Так. Я так лічу, таму што ў нас да сённяшняга часу не падпісаная дамова на фінансаванне з міністэрствам замежных спраў. Хаця яна была амаль гатовая і мы павінны былі праз пару дзён яе падпісаць. Але цяпер я не ведаю, што будзе. Якія будуць дзеянні кіраўніцтва ТВП.

- З чым вы звязваеце ваша звальненне?

- Я баюся, што ў гэтым замешаныя такія палітычныя сілы, якія вельмі не хочуць нашкодзіць Лукашэнку. Не хочуць ісці супраць яго. Вы памятаеце восеньскія выбары? Тады ў Беларусі былі палітыкі, якія віншавалі Лукашэнку, напрыклад, Анджэй Лепер.

- Чым вы плануеце займацца далей?

- Я буду рабіць усё, каб канал і ідэя працягвалі існаваць. Польска-беларускім адносінам больш за 500 год. І зараз ніякі ідыёт не можа ім нашкодзіць. Я спадзяюся, што ніякіх зменаў на канале не будзе. Што гэта проста будзе невялікі перапынак у нашай працы. Але гэта не значыць, што канал не будзе выходзіць. На нарадзе сёння я прасіла ўсіх супрацоўнікаў працаваць далей, так сама як і працавалі.
//http://www.belradio.fm/

Грузія

Posted on 2009.03.17 at 21:54
Цяпер грае: Arakain - Le Mans | Powered by Last.fm
Расея рыхтуе новую вайну супраць Грузіі. Будуецца інфраструктура, лагеры для ваенапалоных, перавозяцца узбраеньня. А потым зноў будуць казаць, што Саакашвілі вінаваты...

45ая зімовая школа ў Лёндку Здруй

Posted on 2009.02.13 at 21:11
Цяпер грае: Arakain - Tah jezdcem | Powered by Last.fm
Шчыра кажучы першы раз апынуўся на падобным мерапрыемстве. У гэтым годзе тэмат школы як для мяне быў не вельмі цікавы, але ўсё роўна...

Школа была прысьвечана сімуляцыям Монтэкарла ў дасьледаваньні нэйтрынаў. Я шчэра кажучы лічыў дагэтуль, што нейтрынамі займаюцца самыя нудныя людзі на гэтай зямлі. Чакаць шмат шмат гадзінаў каб пабачыць адзінае здарэньне, па якому й сказаць нешта цяжка. Але. Мяне пераканалі, нейтрына гэта ня так нудна як здавалася раней. Шмат тэярэтычных працесаў, шмат метадаў. Нехта нават дэманстраваў, што практычнага потым можна будзе атрымаць з гэтых дасьледаваньняў...

Але самае цікавае што там было гэта людзі. Палякаў там было можа трэця частка, а так з усяго сьвету: вельмі шмат было амерыканцаў і італьянцаў, шмат было англічанаў, было некалькі японцаў, былі па аднаму прадстаўніку Індыі, Бразіліі, Калюмбіі, цікавы хлопец з Дубны па прозвішчу Лі. Дадатковы доказ, што ў былым СССР няма ніякай фізікі, адзінае ў чым былі нейкія посьпехі, фізыка матэрыялаў, фізіка плазмы, і нізкае тэмпературы. А ў сучаснае тым больш фундаментальнае фізіке сярод прадстаўнікоў усяго былога СССР няма ніякіх посьпехаў, бо вышэйшая школа не ў стане падрыхтаваць такога класа спецыялістаў, які здолелі бы гэтым займацца.

была выдатная прырода, шкада што толькі надворье трохі падвяло...

бязсоніцца

Posted on 2009.01.05 at 02:17
адна з самых страшэнных рэчаў, якая можа быць ў жыцьці чалавека, гэта калі прачынаесься ў 4 гадзіны раніцы,у пакоі, дзе ня можыш запаліць святло, на ложку на якім ня можош ані перавярнуцца, ані падняцца зь яго, і ляжаць да 6, тупа глядзець у паталок, глядзець, пакуль не прыдуць першыя людзі...

ХАМАС

Posted on 2009.01.04 at 20:31
Лічу, што у той сітуацыі, якая зараз у Газе, вінаваты менавіта ХАМАС. Ізраіль трываў да апошняга, ня шмат краінаў бы столькі здолелі бы трываць, і зараз робіць адзінае што засталося зрабіць. І я не разумею тых акцыя пратэсту якія ідуць супраць Ізраілю. Што ім далей трэба было трываць ракетныя абстрэлы, пакуль бы не знішчылі ўсіх ізраільцян?! Адзіны хто можа скончыць тую вакханалію гэта ХАМАС, але ён не хоча. Вось дзе логіка? І якім мейсцам думаюць пратэстуючыя?

Газ

Posted on 2009.01.03 at 11:32
Прыкольнае ў Расеі кіраўніцтва, падпісалі 2 гады таму дамову, што Ўкраіне перайдзе на рынкавыя кошты на газ за 3 гады, а ужо ў гэтым годзе патрабуюць 250, што калі адняць кошты транзіту ужо вышэй за рынкаваю (Нямеччына купляе па 280, але каля 40 даляраў складае транзіт). Альбо калі ня згодныя, то "па-братскі" купляйце па ўдвая даражэйшых ад рынкавых. С такімі маразмамі хутка дойдзе, што Уркаіна будзе купляць газ у Славакіі, таней атрымаецца разам з транзітам туды-сюды :-)

Расіяне чарговы раз паказалі свае адносіны да сваіх "брацьцяў"

Прыгожая песенка

Posted on 2009.01.02 at 00:11


Із гір Карпат несеться гомін волі,
Із гір Карпат несеться волі зов...
Там синьо-жовті лопотять прапори -
Там вже заграла українська кров.

Там борами мандрують "Сіроманці",
На плечах кріс, ґраната у руках...
Це Батьківщини вірнії повстанці,
Виконують Провідника наказ.

Гей, рідний брате Заходу і Сходу,
До нас Єднайсь в ударний моноліт!
Ми Україні виборем свободу,
Загарбницький повалимо ми світ!

Батьківщино, о люба наша Мати,
Ми знищим ката, волю принесем.
І загримлять повстаньскії гармати,
Вітаючи тебе з воскресним днем.

Прыгожа

Posted on 2008.12.26 at 23:18
Цяпер грае: Annihilator - Sixes and Sevens | Powered by Last.fm

Deadmarsh - De la musique avant toute chose

Posted on 2008.12.26 at 09:46
Цяпер грае: Arakain - Nastal čas | Powered by Last.fm

вучоба

Posted on 2008.12.18 at 23:50
Цяпер грае: Judas Priest - Devil's Child | Powered by Last.fm
Размова:
- Ці можа ёсць у каго запасная трубка для асадкі.
- Так, калі ласка, трымай!
(дастае і працягвае трубку ад асадкі)
- О не яна не падыходзіць для майго стрыжня.
- Тады вяртай узад!
(забірае і кладзе туды адкуль яе дастаў)

Да ўжо ружовыя слонікі танчуць ня толькі для мяне...

Грузія

Posted on 2008.12.13 at 19:34
Калі бы я быў грузінскім прэзыдэнтам і жадаў бы пазбавіцца ад акупантаў, я бы пабудаваў спакойна бліндажы каля мяжы, побач бы панатыкаў супрацьтанкавых мінных палёў, дачакаўся бы зімы, каліі па перавалах немагчыма будзе прывезьці падмогу (морам шмат не прывезеш),і туманаў, якія туды прыходзяць кожнаю зіму й робяць немагчымым ужываньне авіацыі, правёў бы мабілізацыю, як зрабілі асецінцы перад нападам, дачакаўся бы нейкага сьвята, калі ўсе жаўнеры супраціўніка будуць пянымі й ударыў...

Так што мне здаецца лік у той вайне 0:1 у карысць Расеі толькі тымчасовы...

reduce прысьвечаецца..

Posted on 2008.11.30 at 02:41
Цяпер грае: AC/DC - She Likes Rock 'n' Roll | Powered by Last.fm
каб было
on mozh;
трэба выпіць 2 кубачкі кавы Ж:-D

Папярэднія 30